Кепаса!
"Бог дзялiў мiж народамi землi. Адным - тое, другiм - тое. Прыйшлi беларусы: Вельмi ж пану богу спадабалiся. Ён i пачаў нас надзяляць : "Рэкi вам даю поўныя, пушчы - нямераныя, азёры - нялiчаныя. Спёкi ў вас нiколi не будзе, але i холаду - пагатоў. Зажэрцiся на багатай зямлi не дам, каб былi ўвiшныя, кемлiвыя, але i голаду ў вас нiколi не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзi будуць да вас прыходзiць. Не ўродзiць бульба, то ўродзiць жыта цi яшчэ нешта. А яшчэ звяры i дзiчына ў пушчах чародамi, рыбы ў рэках - касякамi, пчолы ў борцях - мiльёнамi. А травы - як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзецi - дужыя, сады - багатыя, грыбоў i ягад - завалiся. Людзi вы будзеце таленавiтыя, на музыку, песнi, вершы - здатныя. На дойлiдства - таксама. I будзеце вы жыць ды жыць, ну як:" Тут яго Мiкола ў бок штурхае: "Пане божа, ды вы падумайце. Гэта ж вы iм рай аддаеце! Гэта ж вы: бо-жа мой! Ды яны пры iхняй языкатасцi туды з сапраўднага раю ўсiх перавабяць! Яны ж языком менцяць - дай бог нам з вамi!" Бог падумаў, крактануў, але назад адбiраць не будзеш. Сапраўды, ёсць ужо яна, зямля. Ланi бягуць - лес варушыцца. Рыба чаўны з вады выцiскае. Дрэвы да сонца. "Добра, - кажа, - зямля будзе - рай. А каб не занадта вы перад маiм раем
ганарылiся - дам я вам найгоршае ва ўсiм свеце начальства. Яно вам такога раю трохi збавiць дый пыхi трохi-трохi вам саб'е. Гэта вам для раўнавагi."

«Зямля пад белымі крыламі» Уладзимир Караткевич
30ые гг XIX в


@темы: я, беларусь, мир